Расейскіх прапагандыстаў прынізілі на Алясцы
30- 15.08.2025, 15:01
- 21,820
Стадыён замест гатэля і раскладанкі з шырмамі.
Запланаваная сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Анкарыджы на Алясцы пачнецца пасля 22:00 паводле менскага часу. Напярэдадні ноччу ў горад прыбылі прадстаўнікі крамлёўскага пула журналістаў, якіх размясцілі не ў камфортных умовах, а на раскладанках у спартовых комплексе, піша «Главред».
Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, месцам пражывання медыя-дэлегацыі стаў Alaska Airlines Center. Гэта хатняя арэна баскетбольнай каманды Seawolves. Унутры абсталявалі зоны з шырмамі, некаторыя аднамесныя, іншыя на дваіх.
На адным з відэа, якое распаўсюджваецца па Сетцы, журналіст РФ сумным голасам называе такія ўмовы «спартанскімі».

Дарэчы, прапагандыстка Маргарыта Сіманьян адзначыла, што падчас пералёту пасажырам падавалі катлеты па-кіеўску.
