9 снежня 2025, aўторак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўная ў Малі хунта заявіла пра зрыў спробы дзяржперавароту

1
Кіроўная ў Малі хунта заявіла пра зрыў спробы дзяржперавароту
КІРАЎНІК ВАЕННАЙ ХУНТЫ Ў МАЛІ АСІМІ ГАІТА
ФОТА: DW

Арыштаваныя дзясяткі салдатаў і чыноўнікаў, у тым ліку два генералы і былы губернатар.

Кіроўная ў Малі ваенная хунта паведаміла пра зрыў спробы дзяржперавароту. Арыштаваныя два генералы, былы губернатар правінцыі Мопці, дзясяткі салдатаў, а таксама грамадзянін Францыі. Пра гэта паведамляе ў пятніцу, 15 жніўня, DW.

Паводле звестак Reuters, пад варту ўзятыя больш за 30 салдатаў і чыноўнікаў Мінабароны Малі. Арыштаванага грамадзяніна Францыі абвінавацілі ў працы «на французскую выведку».

Французскае агенцтва AFP ацэньвае агульную колькасць арыштаваных на 55 чалавек. Паводле ягоных звестак, хунта абвінаваціла «замежныя дзяржавы» у спробах дэстабілізаваць абстаноўку ў Малі, але не назвала канкрэтную краіну.

Паводле звестак AFP, таксама ўзяты пад варту экс-прэм'ер-міністр Малі Чогель Маіга, палітыка абвінавачваюць у карупцыі. Ягоны арышт афіцыйна не звязваюць са спробай дзяржперавароту.

Пасля путчу 2021 года ў Малі кіруе ваенная хунта на чале з пераходным прэзідэнтам Асімі Гаіта. У 2022 годзе Францыя пачала вывад войскаў з краіны.

Паралельна Бамака выбудаваў цесныя сувязі з Расеяй і ПВК «Вагнер». Яе байцоў у Малі называлі «ваеннымі кансультантамі». У чэрвені 2025 года вагнераўцы заявілі пра сыход з Малі. Наймітаў не раз абвінавачвалі ў забойстве мірных жыхароў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках