9 снежня 2025, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў, што ў выпадку няўдачы перамоваў з Пуціным ён сыдзе

18
Трамп заявіў, што ў выпадку няўдачы перамоваў з Пуціным ён сыдзе
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША таксама расказаў, што можа яго засмуціць на сустрэчы з дыктатарам РФ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў выпадку няўдачы перамоваў з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным ён вернецца дадому. Пра гэта ён заявіў у каментары Fox News.

«Калі сустрэча з Пуціным пройдзе няўдала, я пайду», – заявіў ён журналісту Брэту Баеру.

Трамп дадаў, што настроены аптымістычна.

«Мы накіроўваемся на сустрэчу з прэзідэнтам Пуціным на Аляску, і я думаю, што ўсё пройдзе вельмі добра – а калі не, то я вельмі хутка вярнуся дадому», – сказаў амерыканскі лідар.

На борце самалёта Air Force One прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам, што будзе «не рады», калі паводле вынікаў сустрэчы з Пуціным на Алясцы не будзе дасягнутае пагаднення аб спыненні агню паміж Украінай і Расеяй.

«Я хачу хуткага спынення агню. Я не ведаю, ці здарыцца гэта сёння, але буду засмучаны, калі гэта [здарыцца] не сёння», – сказаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках