Адказ Крамлю
2- Юрый Федарэнка
- 3.08.2025, 18:54
- 10,296
Адразу некалькі абнадзейлівых навін.
Па-першае, падраздзяленні УСУ, Службы бяспекі Украіны, Сіл беспілотных сістэм ва ўзаемадзеянні з Галоўным упраўленнем разведкі паспяхова ўразілі шэраг важных аб'ектаў у тыле ворага. Між іншым, нафтаперапрацоўчыя заводы ў Разанскай і Самарскай абласцях, а таксама базу гаруча-змазачных матэрыялаў у Варонежскай вобласці.
Акрамя таго, СБУ пацвердзіла паразу дронамі прадпрыемстваў "Электрапрыбор" і радыёзавода ў Пензе (гэтыя прадпрыемствы вырабляюць аўтаматычныя сістэмы баявога кіравання для розных родаў войскаў РФ). Таксама ўкраінскія дроны ўразілі аэрадром захоўвання "шахедаў" у Прыморска-Ахтарску (Краснадарскі край). Геаграфія трапленняў чарговы раз пацвердзіла: Расея ператварылася ў тэрыторыю, дзе немагчыма схавацца ад украінскіх беспілотнікаў.
Ну і, вядома, галоўная навіна: дзве амерыканскія атамныя падводныя лодкі наблізіліся да Расеі. Такая была рэакцыя прэзідэнта ЗША на вар'яцкія заявы намесніка старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева аб тым, што Дональд Трамп нібыта набліжаецца да вайны з Расеяй. Трамп пракаментаваў адпраўку субмарын так:
"Я аддаў загад размясціць іх у адпаведных рэгіёнах на выпадак, калі гэтыя бессэнсоўныя і правакацыйныя заявы апынуцца не проста словамі".
Тут варта адзначыць, што Мядзведзеў з зайздроснай рэгулярнасцю выказвае правакацыйнае глупства, на якое сусветная палітычная супольнасць даўно не звяртае ўвагі. Усім ясна, што ролі крамлёўскіх спікераў загадзя размеркаваны, і на Мядзведзева адведзена роля царскага блазна.
Аднак нечакана Трамп адрэагаваў на рэпліку гэтага "казачнага персанажа". Чаму? Думаю, што ягоны адказ Мядзьведзеву насамрэч быў адрасаваны Пуціну. Амаль штодня, а часам і па некалькі разоў на дзень, Трамп аказвае ціск на гаспадара Крамля: скарачае тэрмін ультыматум, намякае на павелічэнне вайсковай дапамогі Украіне, уводзіць мыты і санкцыі за гандаль з РФ і г.д.
Комплекс амерыканскіх мер супраць агрэсара можна апісаць тэрмінам "камбінаваны ціск". Цалкам магчыма, што такая стратэгія прывядзе да кумулятыўнага эфекту. Відавочна, што Трамп спадзяецца атрымаць нейкі вынік да восьмага жніўня - у ідэале мірнае пагадненне. Аднак гэта наўрад ці рэальна. З пункту гледжання Пуціна гэта быў бы разумны крок, але расейскі дыктатар ідзе па іншым шляху - да сістэмнага разбурэння Расеі як дзяржавы, а гэта, у любым выпадку, патрабуе часу.
Тым не менш эфект ад камбінаванага ціску абавязкова выявіцца. Яго адчуе Украіна, яго адчуе фронт. Чакаем новыя пастаўкі зброі ад заходніх партнёраў і працягваем працаваць.
Слава Украіне!
Юры Федарэнка, "Фэйсбук"