24 траўня 2026, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракеты «Фламінга» распляжылі базу расейскай ФСБ у Крыме

28
Ракеты «Фламінга» распляжылі базу расейскай ФСБ у Крыме

Першы паспяховы ўдар.

Украінскія ракеты "Фламінга" патрапілі ў расейскія цэлі ў часова акупаваным Крыме. Пад удар трапіла база расейскіх памежнікаў, якімі кіруе Федэральная служба бяспекі РФ.

Пра гэта паведамляе “Мілітарны".

Адзначаецца, што ўдарам ракет былі пашкоджаныя памежная стражніца і база патрульных катэраў паблізу Армянска ў Крыме. Уласныя крыніцы расказалі выданню, што ўдар нанеслі ракетамі «Фламінга», тады як мэдыі раней пісалі пра ракеты «Нэптун».

Раніцай 30 жніўня некалькі ракет прыляцела ў расейскія аб'екты. Відэа старту ракет было апублікаванае ў сеціве ўкраінскім маніторынгавым каналам “Мікалаеўскі Ванек": з украінскага ўзбярэжжа запусцілі тры ракеты. Ніводную расейцам не здалелі пераняць.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках