Дроны атакавалі чыгуначную станцыю ў Валгаградскай вобласці РФ
5- 4.08.2025, 7:32
- 7,150
У выніку нападу пачаўся пажар.
Уначы на панядзелак, 4 жніўня, беспілотнікі атакавалі чыгуначную станцыю Арчэда ў горадзе Фролава Валгаградскай вобласці Расейскай Федэрацыі. У месцы ўдару ўзнік пажар.
Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Astra.
Афіцыйнай інфармацыі пра атаку пакуль няма.
Паводле звестак Telegram-канала Exilenova+, беспілотнікі таксама знішчылі дыспетчарскае памяшканне на тэрыторыі станцыі.
Таксама адзначаецца, што праз атакі беспілотнікаў аэрапорты ў Валгаградзе і Тамбове часова спынілі прыём і адпраўку самалётаў.