Ля Крымскага моста ўтварылася рэкордная чарга
2- 4.08.2025, 9:46
- 3,174
Працягласць чакання дасягнула пяці гадзін.
Аўтамабільны затор каля Крымскага моста з боку Таманскай паўвыспы дасягнуў рэкорднай працягласці да 30 кіламетраў, паведамляюць Mash і Astra са спасылкай на аўтамабілістаў, якія стаялі ў чарзе.
Блізу двух гадзін дня 3 жніўня ў чарзе на ручны агляд з боку Тамані знаходзіліся 1850 транспартных сродкаў, паведаміла прэс-служба Крымскага моста. Працягласць чакання дасягала пяці гадзін. Пры гэтым з боку Керчы на агляд чакалі яшчэ 349 машын, ім давялося змарнаваць на працэдуру блізу гадзіны. Праверкі сканерам займаюць да сямі гадзін.
Да 16:00 колькасць аўтамабіляў у чарзе скарацілася да 1400, а час чакання на агляд — да чатырох гадзін. Папярэдні антырэкорд чэргм каля моста быў зафіксаваны ў ліпені 2025 года — даўжыня затору складала 22 км, адзначаюць тэлеграм-каналы. Раніцаю ў панядзелак у чэргах з абодвух бакоў зноў знаходзіліся амаль 2000 аўтамабіляў, час чакання склаў блізу чатырох гадзін.