9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя тэрмінова набыла нафту ў ЗША

1
Індыя тэрмінова набыла нафту ў ЗША

Нью-Дэлі рыхтуецца да другасных санкцый з боку Трампа

Найбуйнейшы нафтаперапрацоўшчык Індыі — кампанія Indian Oil Corporation — закупіла 7 мільёнаў барэляў нафты з пастаўкай у верасні. Гэта звязана са скарачэннем закупак расейскай нафты праз санкцыі, паведамляе Reuters.

Паводле крыніц, Indian Oil Corporation набыла 4,5 мільёна барэляў амерыканскай нафты, 500 тысяч барэляў канадскай Western Canadian Select і 2 мільёны барэляў нафты Das, якая здабываецца ў Абу-Дабі.

У тэндары, што закончыўся 1 жніўня, пастаўшчыкамі амерыканскай нафты выступілі кампаніі P66, Equinor, Mercuria і Vitol. Кампанія Trafigura паставіць 2 мільёны барэляў маркі Das.

Цана ўгоды не раскрываецца. Крыніцы не былі ўпаўнаважаныя размаўляць з прэсай і пажадалі застацца ананімнымі.

Як удакладнілі дзве крыніцы, высокія аб'ёмы закупак звязаныя з частковай заменай паставак з Расеі. Індыя застаецца найбуйнейшым пакупніком расейскай нафты, якая транспартуецца морам.

Аднак у апошнія тыдні дзяржаўныя НПЗ краіны, уключаючы IOC, HPCL, BPCL і MRPL, прыпынілі закупкі нафты з Расеі. Прычына — скарачэнне коштавай розніцф і геапалітычны ціск.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагражаў краінам, што купляюць нафту ў Масквы, 100-адсоткавымі другаснымі тарыфамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках