9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з сеткай крамаў «Радзівілаўскі»

2
Што адбываецца з сеткай крамаў «Радзівілаўскі»
ілюстрацыйнае фота

Гандлёвая сетка зазнае страты.

Раздробная сетка "Радзівілаўскі" застаецца стратнай, пры гэтым яна ўжо фармуе чвэрць даходу Менскага холадакамбіната № 2. Пра гэта піша Myfin са спасылкай на дырэктара камбіната Дзмітрыя Банахава.

Нагадаем, у пачатку года стала вядома, што сетка крам «Радзівілаўскі» перажывае рэбрэндынг. У 2021 годзе частка гандлёвай сеткі перайшла пад кіраванне Менскага холадакамбіната № 2. Паведамлялася, што прычынай далучэння «Радзівілаўскага» да холадакамбіната сталі страты гандлёвай сеткі.

Так, Дзмітрый Банахаў адзначыў, што пастанова аб далучэнні гандлёвай сеткі да Менскага холадакамбіната № 2 была прынятая ўласнікам — Менгарвыканкамам і «яна была правільнай, напэўна, у нейкі прамежак часу». З ягоных слоў, праца з унутранымі праблемамі гэтай раздробнай сеткі прадаўжаецца.

Са слоў Банахава, гандлёвая сетка дагэтуль прыносіць страты: прыкладна 30 тысяч рублёў штомесяц. Пры гэтым яна фармуе 25% даходу Мінскага холадакамбіната № 2. Частку крамаў давялося закрыць праз нерэнтабельнасці, але частка працягвае працаваць. Пры гэтым Менгарвыканкам дапамог праекту, падаўшы магчымасць 25% адлічэнняў ад арэнднай платы выкарыстоўваць на мадэрнізацыю гэтых крамаў. Як вынік, пяць аб'ектаў сёлета будуць цалкам мадэрнізаваны, а пазней пераабсталяваныя тры.

Дырэктар мяркуе, што для таго, каб вывесці раздробную сеткі «Радзівілаўскі» на бясстратны ўзровень, трэба павялічыць тавараабарот на 30% і пакупніцкі трафік. Пры гэтым, паводле ягоных слоў, сітуацыю ўскладняе тое, што разам з гандлёвай сеткай «Радзівілаўскі» Менскаму холадакамбінату № 2 дасталася і рэканструкцыя холадакамбіната № 1, якая дагэтуль не закончаная.

Раздробная сетка "Радзівілаўскі" застаецца стратнай, але ўжо фармуе чвэрць даходу Менскага холадакамбіната № 2. Пра гэта расказаў дырэктар УП Мінскі холадакамбінат № 2 Дзмітрый Банахаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках