9 снежня 2025, aўторак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Баварыі заклікаў скасаваць сацыяльныя выплаты для ўкраінцаў

21
Прэм'ер Баварыі заклікаў скасаваць сацыяльныя выплаты для ўкраінцаў

Праз сацыяльныя выплаты многія ўкраінцы не хочуць ўладкоўвацца на працу ў Нямеччыне.

Прэм'ер нямецкай Баварыі Маркус Зэдэр заклікаў скасаваць украінскім уцекачам выплату сацыяльнай дапамогі «бюргергельд» (ад ням. Bürgergeld-грошы для грамадзян), якую прадастаўляюць тым, хто шукае працу, або тым, чыйго даходу не стае для самазабеспячэння.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала ZDF.

Са слоў Зэдэра, неабходна прыняць меры, каб «украінцы больш не атрымлівалі «бюргергельд».

Ён мяркуе, што праз сацвыплаты многія ўкраінцы не хочуць ўладкоўвацца на працу ў Нямеччыну.

«Вось чаму ў нас так мала работнікаў з Украіны, хоць яны маюць добрую адукацыю», - сказаў прэм'ер Баварыі.

Тэлеканал таксама падае звесткі, згодна з якімі ў траўні 2025 года ўзровень занятасці грамадзян Украіны ў Нямеччыне складаў 34,9% і ўвесь час расце.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках