9 снежня 2025, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калодзішчах успыхнуў канфлікт паміж агароднікамі і леснікамі

9
У Калодзішчах успыхнуў канфлікт паміж агароднікамі і леснікамі

Прычына - нядаўні ўраган.

У Калодзішчах пад Менскам працягваюцца аднаўленчыя работы пасля нядаўняга ўрагану: супрацоўнікі лясніцтва займаюцца расчысткай у лесе. Але некаторыя агароднікі з садовага таварыства (СТ) «Трактар» асцерагаюцца, што леснікі пакінуць буралом і пашкодзяць ацалелыя дрэвы, піша газета «Прысталічча».

На сустрэчу з агароднікамі прыехалі дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандр Мірановіч і старшыня Калодзішчанскага сельвыканкама Ларыса Штраўс. Яны звярнулі ўвагу, што агароднікі ходзяць побач з небяспечнай зонай, пакуль у лесе працуюць вальшчыкі. Між тым паўсюль вісяць папераджальныя шыльды аб забароне ўваходу і ўезду.

Са слоў Міронавіча, шматфункцыянальны комплекс - харвестар, які займаецца ачыствай лесу, праз такіх паходаў агароднікаў нарыхтоўвае штодня 60 кубаметраў лесу замест належных 100. Мірановіч заклікаў «думаць пра сваю бяспеку, бо складана часам прадбачыць, у які бок упадзе дрэва».

Дырэктар спецлясгаса запэўніў, што прыбіраць будуць толькі сапраўды пашкоджаныя дрэвы. Таксама плануецца прыбраць дрэвы ў «адбойнай паласе»— тыя, што пацярпелі ад ураганнага ветру або ўдараў камлёў, якія паваліліся паблізу. Цяпер яны яшчэ стаяць, але пры наступным моцным ветры могуць несці пагрозу.

На тэрыторыі Калодзішчанскага сельсавета пашкоджана 100 гектараў лесу. Леснікі будуць расчышчаць яго яшчэ 2 месяцы.

Але дачнікі кажуць, быццам леснікі знішчаюць усе дрэвы: «не чапайце жывыя дрэвы, а то нічога не застанецца! Як з акна наогул глядзець на гэты страх! Адзін суцэльны буралом пакінеце за сабой».

Пасля ўрагану ў лесе засталіся кучы галінак, і агароднікі прапанавалі іх прыбраць — дзеля парадку. Аднак дырэктар спецлясгаса патлумачыў, чаму гэтага нельга рабіць. За сем гадоў галінкі перагніюць, стаўшы натуральным угнаеннем для глебы і ствараючы пажыўнае асяроддзе для новага лесу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках