Якія санкцыі Трамп можа ўвесці супраць РФ пасля дэдлайну?
- 4.08.2025, 17:27
- 3,864
У Адміністрацыі Зяленскага далі прагноз.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа ўвесці камбінаваныя захады супраць Расеі - другасныя тарыфы і санкцыі, калі завершыцца ўстаноўлены дэдлайн.
Пра гэта заявіў упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк, паведамляе "РБК-Украіна".
Уласюк падкрэсліў, што ў амерыканскага лідара ёсць усе інструменты для таго, каб увесці супраць Расеі якія заўгодна санкцыі.
"Добрая навіна ў тым, што, паводле маёй інфармацыі, у іх ужо ёсць падрыхтаванае пастанова што да санкцый супраць Расеі. Калі хочаце "меню", якое яны прапануюць прэзідэнту Трампу. Я думаю, што гэта будзе пэўны мікс і другасных тарыфаў, і другасных санкцый", - дадаў ён.
Са слоў Уласюка, гаворка аб 100% другасных тарыфах, а таксама санкцыях супраць канкрэтных кампаній і людзей.