9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Бердзянску абясточана рамонтная база расейцаў

У акупаваным Бердзянску абясточана рамонтная база расейцаў
Фота: Getty Images

Яна забяспечвала электраэнэргіяй рамонтную базу і склад расейскіх захопнікаў.

У часова акупаваным Бярдзянску ўвечары 3 жніўня адбыўся выбух на электрападстанцыі. Яна забяспечвае электраэнэргіяй рамонтную базу і склад расейскіх захопнікаў.

Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў разведцы.

Паводле інфармацыі крыніц, у Бярдзянску ўчора позна ўвечары адбыўся выбух на электрападстанцыі, якая пастаўляе электраэнэргію на прамысловыя магутнасці былога завода "Бярдзянскія жняяркі".

Пасля акупацыі горада расейскія вайскоўцы ператварылі цэхі завода ў вялікую рамонтную базу і склад захоўвання вайсковай тэхнікі, зброі і размяшчэння асабовага складу войска РФ.

Першымі аб магутным выбуху напісалі мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках. Пазней відавочцы распаўсюдзілі ў пабліках відэа і інфармацыю аб тым, што з невядомых прычын загарэлася адна з падстанцый горада, праз што на некаторых найбліжэйшых вуліцах знікла электраэнэргія.

У выніку выбуху і наступнага пажару на трансфарматарах - была выведзена са строю падстанцыя, якая пастаўляла электраэнэргію на прадпрыемства па рамонце расейскай вайсковай тэхнікі. Канчатковыя наступствы выбуху і памер нанесенай шкоды ўдакладняюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках