У Беларусі кіроўцы электрамабіляў часова застануцца без зарадкі
3- 4.08.2025, 20:44
- 7,264
Калі?
У Беларусі кіроўцы электрамабіляў часова застануцца без зарадкі.
Кампанія «Белтэлекам» папярэдзіла сваіх кліентаў пра правядзенне планавых тэхнічных працаў.
Яны закрануць электразаправачныя станцыі (ЭЗС) сеткі Evika!
Тэхнічныя працы запланаваныя на 5 жніўня – зарадкі будуць недаступныя з 04:00 да 06:00. Поўнае аднаўленне сэрвісу абяцаюць пасля заканчэння ўсіх неабходных працэдураў.
Сесіі, пачатыя раней, прадоўжаць функцыянаваць у звычайным рэжыме, калі скончацца тэхпрацы. А вось запусціць новую зарадку ў азначаны перыяд часу будзе немагчыма.
У кампаніі папрасілі прабачэння за магчымыя нязручнасці і растлумачылі, што працы накіраваныя на павышэнне надзейнасці і якасці паслуг ЭЗС.