9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў можа чакаць новы сюрпрыз на мяжы

Беларусаў можа чакаць новы сюрпрыз на мяжы

З ініцыятывай выступіла МАП.

У Беларусі прапануюць забараніць браць пасажыраў на мяжы за дадатковую плату і пачаць правяраць колькасць пасажыраў у аўтобусах. Такую прапанову агучылі прадстаўнікі Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў (МАП) на сустрэчы з Транспартнай інспекцыяй 5 жніўня ў Горадні.

Паводле звестак МАП, да мяжы падганяюць пустыя аўтобусы, якія ездзяць толькі ад Берасця да Тэрэспаля. Яны збіраюць пасажыраў проста ля памежнага шлагбаўма і не адпраўляюцца, пакуль не набяруць поўны салон, атрымліваючы максімум "шэрай" выручкі. На меркаванне прадстаўнікоў МАП, гэта пагаршае сітуацыю з чэргамі на мяжы.

Раней паведамлялася, што і дзяржаўны перавозчык "Мінсктранс", і прыватныя кампаніі прапаноўвалі бясплатную перасадку ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да мяжы. Аднак у памежных чатах беларусаў сустракаліся паведамленні, што кіроўцы аўтобусаў бяруць адвольную плату за падсадку пасажыраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках