9 снежня 2025, aўторак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYP: Уіткаф заняў жорсткую пазіцыю з Пуціным перад дэдлайнам

10
NYP: Уіткаф заняў жорсткую пазіцыю з Пуціным перад дэдлайнам

У адпаведнасці з нядаўнімі заявамі Трампа.

Сёння спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф знаходзіцца з візітам у Расеі. Як піша выданне The New York Post, адміністрацыя Трампа дае кіраўніку РФ Уладзіміру Пуціну яшчэ адзін шанец прадэманстраваць сур'ёзнасць сваіх намераў спыніць уварванне ва Украіну.

«Уіткаф быў вымушаны заняць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да лідара Масквы перад вызначальнай сустрэчай у сераду - у адпаведнасці з нядаўнімі заявамі прэзідэнта Трампа ў сувязі з нападамі Пуціна на мірных жыхароў Украіны. Пакуль незразумела, ці прыме Уіткаф гэтую параду пад увагу», - адзначаюць журналісты.

Прадстаўнік спецпасланніка адмовіўся каментаваць гэтую сітуацыю.

Тым часам, са слоў дасведчаных крыніц, група нацыянальнай бяспекі Белага дома, адказная за вайну ва Украіне, правяла ў аўторак некалькі сустрэч, спрабуючы высветліць, як Вашынгтон можа найлепшым чынам пераканаць Расею пагадзіцца на замірэнне.

Сам Трамп заявіў, што пачакае і паглядзіць, як пройдуць перамовы, перш чым прыняць канчатковую пастанову аб увядзенні другасных санкцый і павелічэнні мытаў у дачыненні да краін, якія набываюць расейскую нафту і забяспечваюць Расею асноўнай крыніцай даходу.

«Заўтра ў нас сустрэча з Расеяй, паглядзім, што з гэтага выйдзе. Тады мы і прымем пастанову», - сказаў Трамп.

У пятніцу, 8 жніўня, заканчваецца тэрмін ультыматуму, які Трамп паставіў Пуціну. Аднак, у выпадку ігнаравання Крамлём дэдлайну, антырасейскія санкцыі не будуць непазбежныя. Пра гэта заявіла крыніца, знаёмая з ходам абмеркаванняў.

Паводле яе слоў, адміністрацыя «настойліва дамагаецца ўкладання ўгоды»

«Прэзідэнт заўсёды аддае перавагу менавіта такому выніку», - падкрэсліў суразмоўца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках