9 снежня 2025, aўторак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як дроны і «сістэма балаў» мяняюць правілы бою ва Украіне

1
Як дроны і «сістэма балаў» мяняюць правілы бою ва Украіне

Будучыня войнаў - за тэхналогіямі.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў лютым 2022 года Украіна здолела трансфармаваць ход вайны, ператварыўшы яе ў тэхналагічнае супрацьстаянне. Цэнтральным элементам абароны сталі беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА), а падыход да вайны стаў нагадваць інавацыйны стартап, піша National Security Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Украінскае войска стварыла асобныя падраздзяленні дронаў, цалкам пераарыентавала закупкі на камерцыйныя тэхналогіі і паскорыла цыкл ўкаранення новых развязанняў да некалькіх месяцаў. Цяпер нават дробныя ідэі могуць хутка ўвасабляцца ў баі.

Са слоў пілота БПЛА з пазыўным "Бандэра" з 110-й асобнай механізаванай брыгады, дроны выконваюць выведку, карэкціроўку агню, транспартаванне боепрыпасаў і нават ўдары па ворагу без рызыкі для аператараў.

Адным з архітэктараў новай сістэмы стаў Робэрт «Мадзьяр» — бізнэсовец, які стаў камандзірам сіл беспілотных сістэм. Яго падраздзяленне «Птушкі Мадзьяра» знішчыла 8% усёй расейскай бранятэхнікі.

Галоўнай зброяй стаў FPV-дрон, а галоўным ноў-хаў — сістэма заахвочвання за знішчаную тэхніку. Са жніўня 2024 года кожная зафіксаваная атака ацэньваецца ў балах: чым каштоўнейшая цэль (напрыклад, танк Т-90М), тым вышэй узнагарода. Балы можна абменьваць на новыя дроны і рыштунак.

Сістэма ўкаранёная ў платформу Brave1 Market, якая дазваляе байцам наўпрост заказваць патрэбную тэхніку. Па меры змены сітуацыі на фронце абнаўляюцца і крытэрыі ацэнкі - напрыклад, нядаўняе абнаўленне акцэнтавала важнасць знішчэння аператараў варожых дронаў.

Нягледзячы на рызыкі няроўнасці паміж дасведчанымі і новымі падраздзяленнямі, украінскія байцы лічаць падыход эфектыўным. Гэта матывуе і аптымізуе працэсы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках