Гарадзенскаму «Нёману» забілі электрык і пастух
11- 6.08.2025, 14:30
- 5,912
Беларускі клуб саступіў камандзе з Фарэрскіх выспаў.
Гарадзенскі «Нёман» саступіў першы матч трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый камандзе з Фарэрскіх выспаў «Клакствік» з лікам 0:2. Гэта першая параза беларускага клуба ў цяперашняй кваліфікацыі, паведамляе «Еўрарадыё».
Першы гол у браму беларускага клуба забіў электрык Рэнэ Ёэнсэн, які па-за футбольным полем працуе на кампанію EL-IN.
Аўтар другога гола ў браму «Нёмана» — Пол Клетскар — сын былога міністра культуры Фарэр, які любіць пасвіць авечак і часам ходзіць з кітабоямі ў мора.