ЕЗ увядзе новую дынамічную граніцу цэн расейскай нафты
3- 6.08.2025, 14:50
- 3,656
Стала вядомая дата.
Еўрапейскі Звяз пачне выкарыстоўваць дынамічную граніцу коштаў расейскай нафты з 3 верасня 2025 года - на аснове формулы, зацверджанай у рамках 18-га пакета санкцый супраць РФ.
Пра гэта паведаміла намесніца галоўнага прэс-сакратара Еўракамісіі Арыяна Падэста ў каментары «Еўрапейскай праўдзе».
Паводле ейных слоў, новая верхняя мяжа цаны будзе аўтаматычна адаптавацца да рынкавых умоў.
Таксама яна нагадала, што большасць пунктаў пакета ўжо дзейнічаюць з сярэдзіны ліпеня, а забарона на транзакцыі з 22 новымі расейскімі банкамі ўвойдзе ў дзеянне 8 жніўня 2025 года.