Аператар МТС надумаў хітра падняць цэны паслуг
7- 6.08.2025, 15:10
- 11,268
Што зменіцца.
Кампанія МТС з 1 жніўня запусціла акцыю «Супербонусы 2025» для новых абанентаў тарыфаў «#Безліміцішча», «Безліміцішча», «#Супер», «Супер Junior» і «Клапатлівы».
«У рамках акцыі на тарыфах «# Безліміцішча» і «Безліміцішча» прадастаўляецца зніжка на абаненцкую плату для новых падключэнняў — да 19,9 рубля за месяц на 90 дзён. На тарыфах «# Супер 10», «#Супер 30» і «#Супер 50» таксама дзейнічаюць спецыяльныя зніжаныя цэны на абаненцкую плату на працягу 90 дзён: «#Супер 10» — 15,9 рубля на месяц, «#Супер 30» — 22,9 рубля, «#Супер 50» — 30,9 рубля», — удакладніў мабільны аператар.
Але з 1 верасня кошт тарыфаў «#Супер 30» і «#Супер 50» складзе 34,9 рубля і 45,9 рубля ў месяц адпаведна. Характэрна, што да акцыі, якая стартавала з 1 жніўня, абанплата была 29,9 і 40,9 рубля адпаведна, удакладнілі ў кантакт-цэнтры МТС.