Сустрэча Уіткафа і Пуціна: з'явіліся новыя дэталі
7- 6.08.2025, 15:28
- 27,662
З першай заявай выступіў расейскі бок.
Спецпасланнік ЗША Стыў Уіткаф, які знаходзіцца з візітам у Маскве, правёў сустрэчу з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Перамовы праходзілі ў Крамлі.
Што вядома пра першыя дэталі перамоў Уіткафа і Пуціна, гаворыцца ў матэрыяле РБК-Украіна.
Як вядома, сустрэча паміж спецпасланнікам Трампа і расейскім дыктатарам доўжылася блізу 3 гадзін.
Пасля гэтага, з паведамленняў пракрамлёўскіх СМІ, Уіткаф прыехаў у амерыканскую амбасаду ў Маскве.
З першай кароткай заявай ужо выступіў расейскі бок.

Пасланнік РФ у пытаннях інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў, які сустракаў раніцай амерыканскага палітыка ў аэрапорце, пракаментаваў перамовы Пуціна і Уіткафа так: «Дыялог пераможа».