Чарговы калапс на Крымскім мосце: рух цалкам спынены
5- 7.08.2025, 10:59
- 8,758
Сітуацыя стала крытычнай.
Праблемы з рухам па незаконна пабудаваным Керчанскім мосце працягваюцца. Учора ў заторах на ўезд і выезд з паўвыспы апынуліся тысячы аўтамабіляў.
Раніцай 7 жніўня рух праз Крымскі мост быў практычна паралізаваны: на пад'ездах з абодвух бакоў сабралася больш за дзве тысячы аўтамабіляў, піша «Диалог.UA».
Са звестак расейскага інфармацыйнага цэнтра, які займаецца маніторынгам сітуацыі на Крымскім мосце, чарга на ручны надгляд з боку Тамані дасягнула 1 470 аўто, а з боку Керчы – яшчэ 850. Кіроўцам даводзіцца стаяць у чэргах па 3-4 гадзіны, часта ў вельмі некамфортных умовах, улічваючы гарачае надвор'е. У выніку сітуацыя з заторамі стала крытычнай.
Пазней у інфацэнтры паведамілі, што Крымскі мост і зусім быў закрыты для аўтамабільнага транспарту, прычым такія меры прымаюцца ўжо другі раз за дзень. Напярэдадні ноччу мост ужо закрывалі для транспарту. Тады такія абмежаванні былі ўведзеныя прыкладна на шэсць гадзін. Колькі яны працягнуцца гэтым разам, днём 7 жніўня, невядома.