9 снежня 2025, aўторак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе, калі Індыя і Кітай перастануць купляць расейскую нафту?

2
Што будзе, калі Індыя і Кітай перастануць купляць расейскую нафту?

Для Масквы скарачэнне паставак будзе балючым ударам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп узмацніў ціск на Індыю і Кітай праз іх закупкі расейскай нафты, якая застаецца асноўнай крыніцай даходу Масквы, піша Deutsche Welle (пераклад - сайт Charter97.org).

Вашынгтон пагражае ўвесці другасныя санкцыі супраць краін і кампаній, якія супрацоўнічаюць з Расеяй, а таксама абвясціў аб дадатковай 25% мыце на індыйскія тавары — праз рост імпарту расейскай нафты ў Індыю. Нью-Дэлі назваў гэтыя меры "несправядлівымі”і “неабгрунтаванымі”. Індыйскія закупкі выраслі ў 19 разоў з 2021 да 2024 год — да 1,9 млн барэляў на дзень.

Калі Індыя саступіць ціску і скароціць аб'ёмы, гэта можа выклікаць новы энэргетычны шок. Страта да 5 млн барэляў на дзень расейскага экспарту можа прывесці да ўсплёску коштаў нафты — да $110-120 за барэль, што падштурхне сусветную інфляцыю.

Кітай, наадварот, можа пазбегнуць санкцый — з-за маштабаў гандлю з ЗША ($580 млрд) і ўплыву ў крытычна важных галінах, такіх як пастаўкі рэдказямельных металаў. Аднак кітайскія банкі ўжо пачынаюць абмяжоўваць транзакцыі з Расеяй.

Для Масквы скарачэнне паставак у Індыю будзе балючым ударам. Паводле ацэнак аналітыкаў, Нью-Дэлі зэканоміў да $ 33 млрд на таннай расейскай нафце. Але Расея ўжо шукае альтэрнатыву, пашыраючы экспарт у Турцыю і іншыя краіны Азіі.

Экспэрты мяркуюць, што Індыя можа скараціць закупкі, але цалкам ад іх не адмовіцца — занадта вялікая залежнасць ад даступнай энэргіі. Сцэнар поўнай ізаляцыі Расеі ад індыйскага і кітайскага рынкаў пакуль малаверагодны, але наступствы ўзмацнення жорсткасці санкцый ужо адчуваюцца на глабальных рынках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках