9 снежня 2025, aўторак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паездка ў Беларусь можа скончыцца для аўстрыйца сямю гадамі турмы

7
Паездка ў Беларусь можа скончыцца для аўстрыйца сямю гадамі турмы

У яго знайшлі цыгарэту з марыхуанай.

Жыхар Аўстрыі затрыманы на мяжы пры ўездзе з Польшчы ў Беларусь, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Мужчына ехаў за стырном асабістага аўто з жонкай і дзецьмі. На пункце пропуску яго кішэню зацікавіў службовы сабака.

Высветлілася, што 46-гадовы замежнік перавозіў цыгарэту з 0,56 г марыхуаны. Больш за тое, у яго арганізме таксама былі сляды гэтага наркотыку.

У Беларусі ў дачыненні да замежніка распачалі дзве крымінальныя справы. За незаконнае перамяшчэнне праз мяжу і захоўванне наркатычных сродкаў яму пагражае да сямі гадоў турмы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках