9 снежня 2025, aўторак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Чаму ЗША варта адмовіцца ад саміту з Пуціным

3
NYT: Чаму ЗША варта адмовіцца ад саміту з Пуціным

Крэмль хоча выключыць Украіну са сферы ўплыву Захаду.

Пуцін імкнецца да асабістай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, разлічваючы, што менавіта прамы дыялог дапаможа дамагчыся ключавых геапалітычных мэтаў у вайне супраць Украіны, піша The New York Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Як адзначаюць аналітыкі і блізкія да Крамля крыніцы, галоўная мэта Пуціна - не столькі захоп тэрыторый, колькі дасягненне палітычных саступак: недапушчэнне ўступлення Украіны ў NATO, абмежаванне вайсковай прысутнасці альянсу і фармаванне больш лаяльнай Маскве ўлады ў Кіеве.

Са слоў крамлёўскага аналітыка Сяргея Маркава, Пуцін бачыць у Трампе «рэсурс для пераходу да міру на ўмовах Расеі». У студзені сам Пуцін заявіў, што было б «лепш сустрэцца» і абмеркаваць «усе пытанні, якія цікавяць стораны».

На фоне апошніх перамоў паміж Пуціным і спецыяльным пасланнікам Трампа Стывам Уіткафам у Маскве, Крэмль пацвердзіў планы на сустрэчу, але дата саміту пакуль не вызначаная. Не выключана, што Пуцін прадэманстраваў гатоўнасць да пэўнай гнуткасці ў пытанні аб тэрытарыяльным падзеле анэксаваных рэгіёнаў.

Адсутнасць афіцыйных межаў у так званых «анэксаваных» тэрыторый можа паказваць на магчымасць кампрамісу. Тым не менш ключавымі для Пуціна застаюцца гарантыі нейтральнага статусу Украіны.

Палітолаг Таццяна Станавая падкрэслівае: «Для Пуціна тэрыторыя — другарадная. Галоўнае - выключыць Украіну са сферы ўплыву Захаду і вярнуць яе ў арбіту Масквы, альбо праз NATO-гарантыі, альбо праз палітычны кантроль».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках