Знакаміты біятланіст падпісаў кантракт з футбольным клубам
- 7.08.2025, 20:14
- 4,810
Пяціразовы алімпійскі чэмпіён і 23-разовы чэмпіён свету падпісаў кантракт з нарвежскай камандай.
Пяціразовы алімпійскі чэмпіён і 23-разовы чэмпіён свету з Нарвегіі Ёханэс Бе вясной гэтага года закончыў кар'еру ў біятлоне, каб аддаваць больш часу сям'і. Аднак са спорту канчаткова пастанавіў не сыходзіць, пераключыўшыся на футбол. 32-гадовы Бе падпісаў кантракт з «Вінгерам», які выступае ў шостым нарвежскім дывізіёне. Гэты клуб асталяваны ў Конгсвінгеры, а менавіта ў гэтым горадзе Ёханэс і жыве.
Дэбют Бе, які выступае на пазіцыі паўабаронцы, адбудзецца ўжо сёння – «Вінгер» будзе змагацца з «К'ельмірам». Цікава, што спартовец аформіў інфармацыю пра падпісанне кантракту ў стылі знакамітага інсайдара Фабрыцыа Рамана, у сацсетках паказаўшы трансферную суму 80 еўраў. Гэтая сімвалічная сума будзе выплачаная «Струну» – яшчэ аднаму футбольнаму клубу падобнага ўзроўню, у якім Ёханэс паспеў пагуляць у юнацтве.