На яшчэ адным адрэзку беларускіх дарог з'явіўся «сюрпрыз» для кіроўцаў
2- 9.08.2025, 10:10
- 6,924
Цяпер хуткасць давядзецца зніжаць.
Яшчэ на адным адрэзку беларускіх дарог пачала працаваць сістэма кантролю сярэдняй хуткасці руху транспартных сродкаў. У «Тэлеграф» даведаліся, дзе кіроўцам давядзецца цягам 5 кіламетраў прытрымлівацца хуткасці 70 км/г.
Кантраляваць сярэднюю хуткасць у аўтаматычным рэжыме пачалі на адрэзку трасы Р-82 «Акцябрскі – Парычы – Рэчыца» ў Гомельскай вобласці. Камеры на пяцікіламетровым адрэзку – з 67 да 72 кіламетра – запрацавалі а 21-й у пятніцу, 8 жніўня.
На гэтым адрэзку дарогі хуткаснае абмежаванне для ўсіх відаў транспартных сродкаў абмежаванае 70 км/гадз. Як растлумачылі ў ДАІ Гомельшчыны, менавіта такой хуткасці павінны прытрымлівацца аўтамабілі цягам усяго адрэзку, а не толькі ў момант праезду пад камерай (яны ўстаноўленыя ў пачатку і ў канцы кантраляванага адрэзку).
Не больш за 70 км/г. Камеры кантролю сярэдняй хуткасці з'явіліся яшчэ на адным адрэзку беларускіх дарог – Telegraf.news