Губернатар Аляскі заявіў пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Трампа і Пуціна
10- 9.08.2025, 10:55
- 2,808
Штат выконвае ключавую ролю ў нацыянальнай абароне, энергэтычнай бяспецы і лідарстве ЗША.
Найбуйнейшы штат ЗША Аляска гатовы прыняць гістарычную сустрэчу прэзідэнта Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, якая запланаваная на 15 жніўня, заявіў губернатар Аляскі Майк Данліві ў суботу, 9 жніўня.
Ён адзначыў, што Аляска знаходзіцца ўсяго за дзве мілі (блізу 3,3 км) ад тэрыторыі Расеі, таму яна выконвае важную ролю для нацыянальнай абароны, энэргетычнай бяспекі і лідарства ЗША ў Арктыцы.
«Тое, што адбываецца ў Арктыцы і Ціхім акіяне, уплывае на Аляску раней, чым на астатнюю частку краіны. Цалкам дарэчы, што абмеркаванні глабальнага значэння адбудуцца менавіта тут», – напісаў Данліві ў сацсеткі Х.
Ён дадаў, што свет будзе назіраць за гістарычнай сустрэчай у гэтым стратэгічным месцы.
Увечары 8 жніўня Трамп абвясціў пра будучую сустрэчу з Пуціным у штаце Аляска 15 жніўня, назваўшы яе «значнай падзеяй у двухбаковых стасунках паміж ЗША і Расеяй».