9 снежня 2025, aўторак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада супольна з ЕЗ і Брытаніяй пастанавіла знізіць парог коштаў расейскай нафты

3
Канада супольна з ЕЗ і Брытаніяй пастанавіла знізіць парог коштаў расейскай нафты

Крэмль страчвае грошы.

Канада супольна з Еўразвязам і Брытаніяй плануе знізіць коштавую мяжу для нафты расейскага паходжання.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўраду Канады.

Адзначаецца, што коштавую мяжу з часам хочуць знізіць з 60 да 47,60 даляраў за бараль.

«Зніжэнне верхняй мяжы кошту аслабіць здольнасць Расеі фінансаваць сваю незаконную вайну і зробіць новы ціск на ваенны апарат Пуціна. Неабходныя змены ў заканадаўстве Канады плануецца ўнесці цягам найбліжэйшых тыдняў», – гаворыцца ў паведамленні ўраду Канады.

Механізм зніжэння кошту прызнае абмежаванні ланцугоў паставак на сусветных энэргетычных рынках і мінімізуе негатыўныя эканамічныя наступствы. Пры гэтым новы прапанаваны механізм дае магчымасць уносіць карэктывы, каб у будучыні можна было яшчэ больш знізіць абмежаванні коштаў.

«Зніжэнне коштаў сырой нафты ўзмацняе эканамічны ціск і абмяжоўвае найважнейшую крыніцу фінансавання незаконнай вайны, якую вядзе РФ. Наш урад заўсёды быў верным хаўруснікам Украіны, і мы прадоўжым падтрымліваць яе ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і міру», – адзначыў міністр фінансаў Канады Франсуа-Філіп Шампань.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках