9 снежня 2025, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НПЗ Індыі пачалі набываць нафту ў ЗША, Афрыцы і на Блізкім Усходзе замест расейскай

НПЗ Індыі пачалі набываць нафту ў ЗША, Афрыцы і на Блізкім Усходзе замест расейскай

Ультыматум Вашынгтона спрацаваў.

Найбуйнейшыя дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя кампаніі Індыі Indian Oil Corp і Bharat Petroleum набылі як мінімум 22 мільёны бараляў нафты нерасейскага паходжання з пастаўкай у верасні і кастрычніку, пасля таго як ЗША аказалі ціск на Індыю, заклікаючы яе спыніць набыццё ў Расеі, піша The Moscow Times.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на гандлёвыя крыніцы, у рамках апошняга тэндару IOC набыла 2 мільёны бараляў амерыканскай нафты маркі Mars, 2 мільёны бараляў бразільскай нафты маркі Sepia і Sururu і яшчэ 1 мільён бараляў лівійскай нафты маркі Sarir і Mesla на ўмовах дастаўкі.

На мінулым тыдні кампанія таксама набыла 8 мільёнаў бараляў нафты з пастаўкай у верасні з краінаў Блізкага Усходу, ЗША, Канады і Нігерыі на тэндарах.

Другі найбуйнейшы дзяржаўны нафтаперапрацоўнік Індыі BPCL дамовіўся пра пастаўку 9 мільёнаў бараляў нафты ў верасні, сказала крыніца, знаёмая з дэталямі набыцця.

Гэты аб'ём уключае 1 мільён бараляў ангольскай нафты маркі Girassol, 1 мільён бараляў амерыканскай Mars, 3 мільёны бараляў нафты маркі Murban з Абу-Дабі і 2 мільёны бараляў нігерыйскай нафты.

Кампаніі звычайна не каментуюць угоды з нафтай, спасылаючыся на канфідэнцыяльнасць. Паводле разлікаў Reuters, сукупныя спотавыя закупкі гэтых дзвюх дзяржаўных кампаній на верасень і кастрычнік эквівалентныя прыкладна 6% аб'ёму нафтаперапрацоўкі Індыі ў траўні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках