9 снежня 2025, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: Уіткаф няправільна зразумеў Пуціна датычна саступак і Украіны

18
BILD: Уіткаф няправільна зразумеў Пуціна датычна саступак і Украіны

Гэтую ацэнку падзяляюць і ў нямецкім урадзе.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін не адмовіўся ад намераў поўнасцю кантраляваць Данецкую, Луганскую, Запарожскую і Херсонскую вобласці.

Пра гэта паведамляе BILD.

Як піша выданне са спасылкай на свае крыніцы, Крэмль прапануе толькі частковае спыненне агню – адмову ад нападаў на аб'екты энэргетыкі і буйныя гарады ў тыле, але не ўсёабдымнае перамір'е.

У той самы час ЗША прапанавалі замарозіць канфлікт на фактычнай лініі фронту ў абмен на значнае паслабленне санкцыяў і эканамічныя дамоўленасці з Расеяй.

Паводле звестак BILD, Крэмль адмовіўся ад гэтага варыянту.

Сітуацыю ўскладніла памылка спецпасланніка ЗША Стыва Уіткафа, які няправільна зразумеў заявы Пуціна і прыняў іх за саступкі.

Сярод іншага, расейскае патрабаванне «мірнага сыходу» ўкраінскіх войскаў з Херсона і Запарожжа было вытлумачана Уіткафам як «мірны сыход» войскаў РФ з гэтых рэгіёнаў.

«Уіткаф не ведае, пра што гаворыць», – пракаментаваў сітуацыю чыноўнік украінскага ўраду ў размове з BILD.

Паводле інфармацыі выдання, падобную ацэнку падзяляюць і ў нямецкім урадзе.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках