9 снежня 2025, aўторак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз паабяцаў падтрымліваць беларусаў на шляху да дэмакратыі «столькі, колькі спатрэбіцца»

17
Еўразвяз паабяцаў падтрымліваць беларусаў на шляху да дэмакратыі «столькі, колькі спатрэбіцца»

Рэжым Лукашэнкі чакаюць новыя санкцыі.

Высокая прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас і еўрапейская камісарка ў пытаннях пашырэння Марта Кос 9 жніўня выступілі з супольнай заявай з нагоды пятай гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У заяве падкрэсліваецца, што рэпрэсіі, якія прадаўжаюцца ў Беларусі, «непрымальныя і павінны спыніцца». Прадстаўніцы ўладаў Еўразвязу таксама заклікалі Менск «неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі і ўвайсці ў інклюзіўны нацыянальны дыялог».

«Разгром грамадзянскай супольнасці, які прадаўжаецца, павінен спыніцца. Беларусь таксама павінная спыніць падтрымку незаконнай вайны Расеі супраць Украіны», – гаворыцца ў заяве.

Кая Калас і Марта Кос заявілі, што «цалкам салідарныя з народам Беларусі» і прадоўжаць «уводзіць санкцыі ў дачыненні да тых, хто заціскае дэмакратыю і парушае правы чалавека».

«ЕЗ будзе падтрымліваць народ Беларусі на яго шляху да дэмакратыі столькі, колькі спатрэбіцца», – падкрэслілі яны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках