У Расеі ўжо запанікавалі праз «зрыў» сустрэчы Пуціна і Трампа
7- 9.08.2025, 15:16
- 16,428
І прыдумалі апраўданне.
У Расеі заявілі, што некаторыя краіны плануюць прыкласці «тытанічныя намаганні», каб сарваць сустрэчу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з лідарам РФ Уладзімірам Пуціным. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік Расеі ў інвестыцыях Кірыл Дзмітрыеў, піша Sky News.
«Безумоўна, шэраг краінаў, зацікаўленых у прадаўжэнні канфлікту, прыкладуць тытанічныя намаганні (правакацыі і дэзынфармацыя), каб сарваць запланаваную сустрэчу прэзідэнта Пуціна і прэзідэнта Трампа», – напісаў ён у Telegram.
Дзмітрыеў не ўдакладніў, пра якія краіны ідзе гаворка і якія «правакацыі» яны могуць зрабіць.
Дзмітрыеў у сваім пасце таксама працытаваў пост Дэна Колдуэла, былога дарадцы Піта Хегсета, у сацыяльнай сетцы, які таксама заявіў пра «скаардынаваныя намаганні» ў зрыве сустрэчы на Алясцы.
Як паведаміла агенцтва Reuters у красавіку, Колдуэл быў звольнены з Пентагона і накіраваны ў адміністрацыйны адпачынак за «несанкцыянаванае раскрыццё інфармацыі».
«Масква часта спрабавала паказаць сябе і ЗША на адным баку, паколькі стасункі паміж імі змяніліся з пачатку другога тэрміну Трамп», – піша Sky News.