9 снежня 2025, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца ў Грузіі?

4
Што адбываецца ў Грузіі?
ФОТА: CEPA

Грузінская грамадзянская супольнасць актыўная і адважная.

Кіроўная партыя «Грузінская мара» ўзмацніла ціск на апазіцыю – арышты, рэпрэсіўныя законы, падрыў дэмакратычных інстытутаў. На першы погляд, улада ўмацоўвае пазіцыі, аднак пратэставы рух не знік.

Больш за 250 дзён запар на праспекце Руставелі ў Тбілісі прадаўжаюцца акцыі – рэкорд у сучаснай гісторыі краіны, піша CEPA (пераклад – сайт Charter97.org).

Кожная новая хваля незадаволенасці ў апошнія гады была мацнейшай за папярэднюю. Найбуйнейшыя пратэсты разгарэліся ў 2023 годзе праз «закон аб замежных агентах», узмацніліся пасля адмовы ад курсу на ЕЗ і спрэчныя парламенцкія выбары 2024-га. Цяпер мітынгі часова сціхлі, але незадаволенасць не знікла. Праблема – адсутнасць давераных апазіцыйных лідараў і дакладнай палітычнай стратэгіі.

Рэпрэсіі толькі ўзмацняюць грамадскі гнеў. Абурэнне выклікаюць трагічныя здарэнні, карупцыя і жорсткасць паліцыі. Сімваламі супраціву сталі палітвязні, якія адмаўляюцца прасіць аб памілаванні. Сярод іх – актор Андро Чычынадзэ і актывіст Анісэ Цхададзэ, які страціў бацьку ў зняволенні.

Журналістка Мзія Амаглабелі атрымала два гады турмы за дробны інцыдэнт, а настаўніку-актывісту прызначылі прымусовую псіхіятрычную экспертызу, што выклікала паралелі з савецкімі рэпрэсіямі.

У той самы час у жніўні быў апраўданы і вызвалены лекар-актывіст Георгій Ахабадзэ, раней абвінавачаны ў захоўванні наркотыкаў.

Апытанні паказваюць, што нават 40% прыхільнікаў кіроўнай партыі хочуць вызвалення палітвязняў. У «Грузінскай мары» няма магутнага рэпрэсіўнага апарату, як у Расеі ці Беларусі, а грузінская грамадзянская супольнасць застаецца актыўнай і адважнай.

Эксперты думаюць, што менавіта гэты ўпарты супраціў здольны прывесці да дэмакратычных пераменаў. Захад, у сваю чаргу, павінен узмацніць ціск, у тым ліку санкцыі супраць усіх удзельнікаў рэпрэсій.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках