Польшча разгартае 40 тысяч вайскоўцаў на межах з Беларуссю і РФ
1- 11.09.2025, 18:09
- 3,448
На фоне ўзмацнення напружанасці пасля нападу расійскіх дронаў 10 верасня.
Польшча разгартае каля 40 тысяч салдат на межах з Беларуссю і Расіяй на фоне ўзмацнення напружанасці пасля нападу расійскіх дронаў 10 верасня.
Пра гэта паведамляе TVP World.
Чакаецца, што ў перыядычных сумесных расійска-беларускіх вучэннях «Захад-2025» возьмуць удзел дзясяткі тысяч вайскоўцаў. Гэта пабудзіла Польшчу прыняць рашэнне аб разгортванні каля 40 тысяч сваіх салдат паблізу ўсходняй мяжы.
«Польшча рыхтавалася да манеўраў «Захад-2025» на працягу многіх месяцаў. Давайце памятаць, што гэта наступальныя вучэнні. Польская армія правяла вучэнні, у якіх узялі ўдзел больш за 30 тысяч польскіх салдат, а таксама салдаты НАТА, каб належным чынам рэагаваць», - заявіў намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык.