7 снежня 2025, Нядзеля, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

IPhone аўтаматычна выклікаў МНС і выратаваў дзвюх беларусак

6
IPhone аўтаматычна выклікаў МНС і выратаваў дзвюх беларусак

Смартфон даслаў паведамленне пасля наезду на кабана.

У чацвер уначы ў Лагойскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку супрацоўнікі МНС аказалі дапамогу пацярпеламу кіроўцу.

Ратавальнікі атрымалі аўтаматычнае паведамленне з мабільнага тэлефона пра аварыю, што адбылася непадалёк ад вёскі Плешчаніцы.

«11 верасня каля 00:55 на 61-м кіламетры аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск 31-гадовая мінчанка, кіруючы аўтамабілем Hyundai Elantra, рухаючыся ў накірунку Віцебска, здзейсніла наезд на дзікую жывёлу (кабан), пасля чаго з’ехала ў правы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніла наезд на дрэва», — паведамілі Tochka.by ў УУС Мінаблвыканкама.

З дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента супрацоўнікі МНС дэблакіравалі кіроўцу. Яе перадалі медыкам.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажырка, 26-гадовая мінчанка, з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі былі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках