7 снежня 2025, Нядзеля, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларыса Шчыракова: Не ўяўляю сабе жыцця без Беларусі

2
Ларыса Шчыракова: Не ўяўляю сабе жыцця без Беларусі
Фота: Белсат

Экс-палітвязніца не здолела стрымаць слёзы падчас размовы з журналістамі.

11 верасня ў Беларусі былі вызваленыя і прымусова дэпартаваныя ў Літву 52 палітвязні. Вызваленне палітвязняў стала магчымым пасля сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з пасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Ён таксама паведаміў, што ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі».

Сярод вызваленых палітвязняў — 9 журналістаў. Але многія журналісты засталіся ў зняволенні. Сярод тых, хто выйшаў на волю 11 жніўня, — журналістка Ларыса Шчыракова. Журналісты «Белсата» паразмаўлялі з ёй пасля вызвалення.

«Я хацела вярнуцца дадому. Я не ўяўляю сабе жыцця без Беларусі. Я хачу там жыць. Я думаю, гэта вельмі жорстка, што я насамрэч адбыла ўвесь тэрмін, тры гады, а цяпер мяне яшчэ выслалі, а ў мяне тут нічога няма, ні сваякоў. Калонія на Антошкіна знаходзіцца ў Гомелі, толькі б адчыніць браму — і праз паўгадзіны я была б дома. Я ўжо лічу, што гэта падвойнае пакаранне: пазбаўленне волі, а цяпер гэтая высылка. Я насамрэч хачу дадому», — сказала Ларыса Шчыракова скрозь слёзы ў каментары журналістам.

Ларыса Шчыракова — вядомая гомельская журналістка і праваабаронца, асуджаная на 3,5 года пазбаўлення волі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «Дыскрэдытацыя Беларусі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках