8 снежня 2025, панядзелак, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі пачалася істэрыка з-за атакі рэкорднай колькасці ўкраінскіх ударных дронаў

8
У Расіі пачалася істэрыка з-за атакі рэкорднай колькасці ўкраінскіх ударных дронаў

Запускі працягваліся да ранку.

Познім вечарам 11 верасня ў пабліках краіны-агрэсара РФ і на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пачалася сапраўдная паніка з-за атакі рэкорднай колькасці ўкраінскіх ударных дронаў. Пад ударам былі акупаваныя часткі Данбаса, а таксама Растоўская і Бранская вобласці і далей — Смаленская, Цвярская, Пскоўская, Варонежская і Ленінградская вобласць уключна, піша OBOZ.UA.

Расіяне лічаць, што ўкраінцы запусцілі больш за 100 беспілотнікаў. У выніку атак узніклі пажары..

Асобна расіяне чакаюць «польскага адказу» за атаку дронамі ў пазамінулыя суткі.

Так ці інакш, у Смаленскай вобласці ўжо масава скардзяцца на выбухі. Губернатар вобласці Васіль Анохін паведамляе, што «ў паўднёвай частцы горада працуе сістэма СПА».

Жыхары Смаленшчыны распавядаюць прынамсі пра пяць «выбухаў з яркімі ўспышкамі». Зафіксавана траплянне ў «Лукойл», ці то АЗС, ці то іншае прадпрыемства паліўнага гіганта Расіі.

У супольнасці OSINT сцвярджаюць, што паражаная не АЗС, а менавіта нафтабаза «Лукойл». Спецыялісты супольнасці падаюць яе каардынаты — 54.8808377, 32.4323010.

Гэта нафтабаза ў пасёлку Кардымава. Аб’ём рэзервуарнага парку базы для захоўвання нафтапрадуктаў складае больш за 10 тысяч кубічных метраў.

«У выніку ўкраінскай атакі зафіксавана прынамсі два траплянні», — запэўнілі ў супольнасці OSINT.

Як паведамляў OBOZ.UA са сваіх крыніц у Галоўным упраўленні разведкі, у выніку выбухаў у расійскай Пензе былі паражаныя магістральны нафтаправод і рэгіянальны газаправод. Абодва забяспечвалі дзейнасць ваенных аб’ектаў краіны-агрэсара, задзейнічаных у вайне супраць Украіны.

На працягу жніўня было паражана 60 мэтаў у РФ, усяго ўкраінскія дроны атакавалі больш за 67 тысяч аб’ектаў ворага. У той жа час Сілы абароны вярнулі кантроль над тэрыторыяй у 58 квадратных кіламетраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках