Трамп: На забойцаў Чарлі Кірка фактычна абвешчана паляванне
35- 12.09.2025, 9:59
- 6,686
Прэзідэнт ЗША раскрыў падрабязнасці.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на датычных да забойства Чарлі Кірка ладзяць «паляванне» і спадзяюцца неўзабаве яго затрымаць.
Пра гэта паведамляе Fox News.
«У нас існуе група радыкальных левых вар’ятаў, і мы збіраемся вырашыць гэтую праблему (знайсці забойцаў. — рэд.)», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Трамп таксама назваў стралка, які застрэліў Кірка, «сапраўднай жывёлінай» і назваў «ганебным» тое, што ён зрабіў.
У той жа час прэзідэнт нагадаў, што Чарлі Кірк быў «вялікім праціўнікам гвалту».
«Я думаю гэтак жа. Ён (Кірк. — рэд.) быў прыхільнікам негвалтоўных метадаў. Я б хацеў, каб людзі рэагавалі менавіта так», — сказаў Трамп.
Забойства Чарлі Кірка
Чарльз (Чарлі) Джэймс Кірк быў вядомым амерыканскім кансерватыўным актывістам, публіцыстам і медыяперсонай.
З 2021 года актывіст узначальваў арганізацыю Turning Point USA (TPUSA), якая стала найбуйнейшым студэнцкім рухам кансерватыўнага кірунку і мае мільёны паслядоўнікаў у сацсетках.
Кірк рэгулярна крытыкаваў ваенную дапамогу ЗША для Украіны і палітыку прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. У прыватнасці, актывіст абвінавачваў украінскага лідара ў нежаданні заканчваць вайну з Расіяй.