7 снежня 2025, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

38 краін-удзельніц АБСЕ заклікалі вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

4
38 краін-удзельніц АБСЕ заклікалі вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

«Мужнасць беларускага народа не забытая».

У межах пасяджэння АБСЕ Вялікабрытанія і яшчэ 37 краін выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць маштабныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і апазіцыі.

Заяву агучыў прадстаўнік Канады ад імя «Нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі», у якую ўваходзяць краіны ЕС, Вялікабрытанія, Украіна, а таксама Канада і Нарвегія. Да ініцыятывы таксама далучыліся Албанія, Андора, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Мальта, Малдова, Паўночная Македонія, Сан-Марына і Швейцарыя.

Нягледзячы на вызваленне некалькіх сотняў палітвязняў з ліпеня 2024 года, тысячы людзей па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў. Шмат хто падвяргаецца катаванням, утрымліваецца ў ізаляцыі і пазбаўлены медыцынскай дапамогі. Паводле праваабаронцаў, ужо дзевяць палітвязняў загінулі ў турмах.

«Калі адных вызваляюць, іншыя трапляюць за краты. Гэты бясконцы цыкл мусіць быць перарваны», — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што падтрымка рэжымам Лукашэнкі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, а таксама выкарыстанне міграцыйнага крызісу як інструмента ціску на суседзяў сведчаць пра непавагу Мінска да міжнароднай бяспекі і абавязацельстваў у межах АБСЕ.

Краіны-ініцыятары заявілі, што «мужнасць беларускага народа не забытая», і выказалі нязменную падтрымку імкненню грамадзян Беларусі да вольнай, дэмакратычнай і незалежнай краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках