7 снежня 2025, Нядзеля, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве заявілі, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю «ў тую ж хвіліну»

3
У Літве заявілі, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю «ў тую ж хвіліну»
Фота: Reuters

Кантроль на мяжы ўзмоцнены.

Польшча з-за вучэнняў «Захад-2025» з 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю. Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч сказаў, што калі будуць правакацыі, Літва зробіць тое самае, перадае Delfi.

— Калі здарыцца [правакацыя], кіраўнік памежнай аховы гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыццё мяжы. <�…> Калі нешта адбываецца — дрон, або правакацыя, або нейкі няпэўны ўзмоцнены рух сіл каля мяжы, мы можам гэта зрабіць, — сказаў у інтэрв'ю радыё LRT Кандратовіч.

Паводле яго слоў, пазней рашэнне пра закрыццё мяжы на больш доўгі тэрмін павінен прыняць урад Літвы.

— У такіх месцах узмоцнены кантроль. Мы гэта робім і ацэньваем усе рызыкі, якія могуць быць. Учора я размаўляў з кіраўніком МУС Латвіі, іх пазіцыя і наша пазіцыя цяпер — кантроль і прыняцце мер, адэкватных сітуацыі, — сказаў Кандратовіч.

Ён дадаў, што рашэнне Польшчы аб закрыцці мяжы выклікала нямала непакою ў грамадзян ЕС, якія не паспелі пакінуць Беларусь.

— Калі мы сёння закрыем мяжу, усё, яны апынуцца ў безнадзейным становішчы, кінутыя, — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках