«Замест санкцый атрымалі Аляску»: Сікорскі раскрытыкаваў рашэнні Трампа ў дачыненні да Расіі
5- 12.09.2025, 13:26
- 6,088
Крэмль трэба пазбавіць рэсурсаў, неабходных для працягнення вайны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен быў увесці жорсткія санкцыі супраць Расіі, але замест гэтага ён правёў з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным саміт на Алясцы.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі у эфіры Fox News.
«Мы павінны змяніць разлікі Уладзіміра Пуціна. Мы павінны пераканаць яго, што ён не зможа заваяваць Украіну з прымальнымі выдаткамі. А для гэтага нам трэба ўвесці больш жорсткія санкцыі супраць Расіі», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Польшчы.
Сікорскі дадаў, што Расію трэба пазбавіць рэсурсаў, неабходных для працягнення вайны супраць Украіны. Ён раскрытыкаваў нядаўнія рашэнні Трампа ў дачыненні да Расіі.
«Мы павінны былі атрымаць санкцыі, а замест гэтага атрымалі Аляску. І з таго часу, як вы сказалі, напады ўзмацніліся», — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.
Раней міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас візіту ў Кіеў адрэагаваў на заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у якой амерыканскі лідар дапусціў, што ўварванне расійскіх беспілотнікаў на тэрыторыю Польшчы магло быць «памылкай». Ён падкрэсліў, што гэта была не выпадковасць.