16 лiстапада 2025, Нядзеля, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бой ідуць кухары і кіроўцы: на адным з напрамкаў у РФ скончылася пяхота

8
У бой ідуць кухары і кіроўцы: на адным з напрамкаў у РФ скончылася пяхота
Фота: Getty Images

З-за вялікіх страт.

На Гуляйпольскім напрамку з-за катастрафічных страт вораг кідае ў штурмы кухараў, кіроўцаў, аператараў дронаў і параненых байцоў.

Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.

Расійскія войскі нясуць вялізныя страты з-за прафесійных дзеянняў Сіл абароны Украіны і ўласнай некампетэнтнасці. Мабілізацыйная кампанія Крамля не дае чаканага эфекту, таму камандаванне вымушана кідаць у штурм усіх запар.

На перадавую накіроўваюць параненых, цяжкахворых, кухараў, кіроўцаў, сувязістаў і аператараў дронаў. Расійскія салдаты паведамляюць пра поўную страту баяздольнасці.

«Рухацца не магу. Калені знішчаныя, нават наступіць на іх не магу», — скардзіцца адзін з штурмавікоў.

Камандзіры са свайго боку працягваюць дэманстраваць пагарду да ўласных байцоў.

«Ты прапануеш камандзіру роты прыкаціць табе кола і схадзіць цябе прыкаціць? Я цябе правільна разумею?», — пытаецца адзін з камандзіраў у параненага салдата.

Акупанты прызнаюць, што людзей катастрафічна не хапае. У штурм ідуць усе, каго раней да бою не прыцягвалі.

«Людзей няма б..ть, усе сышлі, ужо кухары ў бой ідуць, таму што вы перамагчы не можаце б..ть. Кухараў прывезлі сюды, сувязістаў усіх, пазабівалі ўжо», — падсумоўвае акупант.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках