7 снежня 2025, Нядзеля, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі памежнік, які правяраў дакументы на аўто, упаў у ваду ў пункце пропуску «Мядзінінкай» з-за янота

6
Літоўскі памежнік, які правяраў дакументы на аўто, упаў у ваду ў пункце пропуску «Мядзінінкай» з-за янота

Фотафакт.

Вясёлы і адначасова кранальны інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Мядзінінкай», што на літоўскай мяжы. Памежнік выратаваў янота, які тануў, хоць і сам апынуўся ў вадзе. Падрабязнасці паведамляе СОГГ пры МУС Літвы.

Мінулую сераду памежнік афармляў аўтамабілі, якія ўязджалі ў Літву з Беларусі. У пэўны момант ён заўважыў, што ў пажарны вадаём на тэрыторыі пункта пропуску ўпаў янот. Жывёла не магла выбрацца, слізгаючы лапамі па пакрыцці. Янот круціўся ў вадзе і кожны раз, спрабуючы выбрацца на бераг, зноў саскальваў у ваду.

Папярэдзіўшы калег, што ненадоўга пакіне працоўнае месца, памежнік у форме пабег да вадаёма. З краю ён паспрабаваў дацягнуцца да янота, каб выцягнуць бедака на бераг. Але зрабіць гэта не ўдавалася, у тым ліку і таму, што пад рукой не было адпаведных сродкаў.

У пэўны момант афіцэр паслізнуўся і сам апынуўся ў вадзе. Максімальная глыбіня вадаёма невялікая — каля 1,6 метра. Смяючыся з сітуацыі, змоклы памежнік падышоў да янота, які ўсё яшчэ быў у вадзе. Потым асцярожна схапіў яго і выкінуў на бераг. На адной з фатаграфій відаць, як памежнік кідае янота.

Аказаўшыся на беразе, янот строс ваду з футра і папоўз уздоўж плота. Там ён юркнуў у дзірку і выбраўся ў лес, апынуўшыся на волі. Тым самым шляхам ён, верагодна, і трапіў сюды, а пасля апынуўся ў вадзе.

Памежнік пераапрануўся ў сухую форму і крыху пазней вярнуўся на службу, каб працягнуць афармленне грамадзян і аўтамабіляў, што прыбываюць у Літву.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках