19 лiстапада 2025, Серада, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Статкевіч сказаў, што нацыя ў Беларусі ўжо сфармавалася»

13
«Статкевіч сказаў, што нацыя ў Беларусі ўжо сфармавалася»
Сяргей Спарыш

Цяпер — патрэбна барацьба за дзяржаву.

Вызваленыя беларускія палітвязні правялі першую прэс-канферэнцыю ў Вільні.

Слова ўзяў Сяргей Спарыш, актывіст «Народнай Грамады»:

- Мы не ведаем, што цяпер адбываецца з Мікалаем Статкевічам. Я перасякаўся з ім літаральна суткі таму, і ён сказаў: нацыя ў Беларусі ўжо сфармавалася. А калі ёсць нацыя — патрэбная барацьба за дзяржаву, трэба пашыраць прастору свабоды. Нельга баяцца выходзіць за чырвоныя лініі.

Нацыі патрэбны лідар, а лідар не можа знаходзіцца дзесьці ў эміграцыі. Таму Мікалай Статкевіч застаўся ў Беларусі. Калі чалавек паставіў сябе ў ролі нашага маральнага лідара, трэба аб'яднацца і не дзяліць шкуру незабітага Лукашэнкі, а абараніць нашага лідара.

Нагадаем, што сайт Charter97.org вёў тэкставую анлайн-трансляцыю канферэнцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках