У Столінскім раёне парыў трубаправода
3- 12.09.2025, 15:18
- 2,282
Без вады засталіся тысячы дамоў, школы і дзіцячыя сады.
Раніцай 12 верасня паблізу рабочага пасёлка Рэчыца Столінскага раёна адбыўся парыў трубаправода, паведамілі ў МНС.
У выніку інцыдэнту часова адключана падача халоднай вады 2829 абанентам, у тым ліку двум школам, двум дзіцячым садам і сацыяльнаму прытулку.
«На месца здарэння выязджаў старшыня раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях. КУМПП „Столінскае ЖКГ“ даручана ў найкарацейшыя тэрміны ліквідаваць парыў трубаправода і арганізаваць бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва пітнай вадой», — паведамілі ў МНС.
На месцы парыву працуюць дзве аварыйныя брыгады ЖКГ. Выратавальнікі каардынуюць работы па ліквідацыі наступстваў.
