Фядзініч: Турэмнае начальства спалохалася, што я магу стварыць прафсаюз
2- 12.09.2025, 15:29
- 4,066
Ён заклікаў дзейнічаць, пакуль усе палітвязні не выйдуць.
Вызваленыя беларускія палітвязні праводзяць першую прэс-канферэнцыю ў Вільні.
Слова ўзяў Генадзь Фядзініч, які быў старшынём незалежнага прафсаюза РЭП:
- Палітвязняў вылучаюць у асобную групу, называюць «бчбшнікамі», не ведаю, чым яны кіруюцца. Але магу сказаць: як сябе паставіш, такім і будзе да цябе стаўленне. Зняволеныя, якія нават сядзелі па 15–20 гадоў, звярталіся да мяне па імю па бацьку. Турэмнае начальства спалохалася, думаючы, што я магу стварыць там прафсаюз.
Генадзь Фядзініч таксама прачытаў напісаны ў зняволенні верш. Ён таксама падзякаваў Дональду Трампу, уладам краін ЕС, Польшчы, Літве, праваабаронцам і заклікаў дзейнічаць, пакуль усе палітвязні не выйдуць і ніхто новы не сядзе.
Сайт Charter97.org вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю канферэнцыі.