На прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе расказалі пра тое, што адбываецца з палітвязнямі-ксяндзамі
3- 12.09.2025, 15:57
- 7,454
«Трэба звяртацца ў Ватыкан».
Вызваленыя беларускія палітвязні праводзяць першую прэс-канферэнцыю ў Вільнюсе.
Былы палітвязень Андрэй Крылоў вылучыў праблему палітвязняў-святароў:
«У нас ёсць палітвязні, якія ідуць асобнай лініяй і іх не згадваюць — гэта ксяндзы. Трэба звяртацца ў Ватыкан. Каталіцкі Касцёл лічаць польскім, таму нагрузка на ксяндзоў вялікая. Моцна іх гнабяць. Калі ласка, звярніце ўвагу на гэта!»
Сайт Charter97.org вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю канферэнцыі.