Колькі цяпер каштуе аўтобус да Вільнюса?
5- 12.09.2025, 16:02
- 13,804
Квіткі па коштах, як на самалёт.
Пасля закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю адзіны просты спосаб трапіць у Еўропу — гэта Літва.
Але беларусаў чакае новы сюрпрыз — некаторыя аўтобусныя перавозчыкі пачалі паднімаць кошт квіткоў.
«Точка» праманіторыла сайты перавозчыкаў і паспрабавала даведацца, чаму так адбываецца.
Што стала з цэнамі
Нагадаем, адлегласць ад Мінска да Вільнюса ўсяго 184 км і прыкладна 2,5 гадзіны язды на аўтобусе (без уліку праходжання мяжы). У сярэднім кошт квіткоў да Вільнюса апошнім часам трымаўся на ўзроўні Br200.
Беларусы ўжо прызвычаіліся да такіх цэн, нават нягледзячы на тое, што дабірацца, напрыклад, да Масквы танней, хоць па адлегласці і далей.
Аднак пасля закрыцця даволі папулярнага ў турыстаў накірунку ў Польшчу перавозчыкі вырашылі падняць цэны на аўтобусы ў бок Літвы.
Так, на сайце кампаніі Intercars кошт квіткоў з Мінска ў Вільнюс стаў на ўзроўні Br220–270. Пры гэтым на некаторыя даты, напрыклад на 19 верасня, ёсць і ўвогуле квіткі па Br429–729.
На сайце іншай кампаніі BusFor квіткі на верасень да Вільнюса таксама падаражэлі і каштуюць у раёне Br270–439.
Падаражанне квіткоў у два-тры разы відавочна ўдарыць па кішэні беларусаў.
Каментар кампаніі Intercars
Каб даведацца, што адбываецца з коштамі на квіткі, мы звязаліся з кампаніяй Intercars. Там нам распавялі наступнае.
«Intercars Europe выступае агентам па продажы квіткоў і працуе праз сістэму API-інтэграцыі з афіцыйнымі перавозчыкамі («Белтранскам», «Рос-билет», Eurolines, Toks). Цэны фарміруюцца непасрэдна перавозчыкамі ў рэжыме рэальнага часу і аўтаматычна транслююцца ў нашу сістэму», — адзначылі ў кампаніі.
Дарэчы, высокі кошт квіткоў у асноўным фіксуецца менавіта ў літоўскіх перавозчыкаў.


