7 снежня 2025, Нядзеля, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Маё цярпенне заканчваецца

37
Трамп: Маё цярпенне заканчваецца
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША прыгразіў Пуціну «моцным ударам».

ЗША могуць нанесці па Расіі моцны ўдар з дапамогай санкцый. Мэтай стануць расійская нафта і банкі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

У Трампа спыталі, ці заканчваецца ў яго цярпенне ў адносінах да расійскага дыктатара Пуціна.

— Так, яно заканчваецца, і вельмі хутка, але для танга патрэбныя двое. Гэта дзіўна. Калі Пуцін хацеў гэта зрабіць, Зяленскі не хацеў. Калі Зяленскі хацеў, Пуцін не хацеў, — лічыць Трамп.

На яго думку, цяпер Зяленскі хоча міру, а Пуцін — пад пытаннем. І таму ЗША давядзецца дзейнічаць вельмі жорстка.

«Ну, гэта будзе моцны ўдар у выглядзе санкцый у дачыненні да банкаў, а таксама меры, звязаныя з нафтай і тарыфамі. Але я ўжо зрабіў гэта. Я зрабіў шмат», — адзначыў Трамп, каментуючы пытанне аб тым, як «даціснуць Пуціна».

Прэзідэнт нагадаў, што ён увёў 50-працэнтныя тарыфы супраць Індыі, якая была «найбуйнейшым кліентам Расіі». Гэта было «няпростым рашэннем», якое выклікае раскол з Дэлі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках